9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заснаваны беларусам стартап стаў партнёрам сацсеткі Трампа

Заснаваны беларусам стартап стаў партнёрам сацсеткі Трампа

Нядаўна яго ацанілі на $18 мільярдаў.

Кампанія Trump Media, якая валодае сацсеткай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Truth Social, пачала тэставаць новы пошукавік на базе штучнага інтэлекту. Як вядома з прэс-рэлізу, Truth Search AI створаны супольна з Perplexity, заўважыў сайт officelife.

Зараз ШІ-пошукам можна скарыстацца ў бэта-версіі на вэб-сайце. У бліжэйшы час яго дададуць у мабільныя дадаткі для iOS і Android. Іншыя падрабязнасці і фінансавыя ўмовы ўгоды пакуль невядомыя.

Нагадаем, стартап Perplexity, заснаваны беларусам Дзянісам Ярацам і ягонымі партнёрамі ў ЗША, у канцы 2024-га стаў адным з самых дарагіх маладых стартапаў. Нядаўна яго ацанілі на $18 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках