Пуцін назваў краіну, дзе мог бы сустрэцца з Трампам
11- 7.08.2025, 15:45
- 13,774
Зацікаўленасць нібыта ёсць з абедзвюх старон.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін пракаментаваў падрыхтоўку да сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Кіраўнік РФ заявіў, што зацікаўленасць у дыялогу ёсць з абедзвюх старон.
Таксама кіраўнік Крамля назваў краіну, дзе мог бы сустрэцца з Трампам. Словы дыктатара цытуюць расейскія СМІ, піша «Обозреватель».
Сустрэча на Блізкім Усходзе
Са слоў расейскага дыктатара, зацікаўленасць у саміце Расея-ЗША выяўленая з абедзвюх бакоў. Таксама Пуцін дапусціў, што яго сустрэча з Трампам можа адбыцца ў ААЭ. Дыктатар адзначыў, што ў Расеі шмат сяброў, якія гатовыя дапамагчы ў падрыхтоўцы перамоў.
«Адзін з сяброў (які мог бы дапамагчы арганізаваць саміт, - заўв. прэзідэнт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Я думаю, што мы вызначымся, але гэта было б адным з цалкам падыходных месцаў», – сказаў Пуцін крамлёўскім прапагандыстам.
Таксама расейскі дыктатар дадаў, што «агулам не мае нічога супраць сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім». Пры гэтым ён падкрэсліў, што «для гэтага павінны быць створаныя варункі».
«Я ўжо казаў неаднаразова, што я нічога не маю супраць, гэта магчыма. Але для гэтага павінны быць створаныя пэўныя ўмовы. А вось да стварэння такіх умоў, на жаль, пакуль далёка», – сказаў дыктатар.