9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзірка» ў расейскім бюджэце вырасла да амаль 5 трыльёнаў рублёў

1
«Дзірка» ў расейскім бюджэце вырасла да амаль 5 трыльёнаў рублёў

Гэта значна больш, чым планаваў урад.

Дэфіцыт федэральнага бюджэту Расеі працягвае імкліва расці. За ліпень ён павялічыўся на 1,2 трлн рублёў і па выніках сямі месяцаў склаў 4,9 трлн руб., вынікае з папярэдняй ацэнкі Мінфіна. Гэта значна больш, чым ён планаваў па выніках усяго года (3,8 трлн руб.).

Даходы ў ліпені склалі 2,7 трлн руб., але выдаткі былі большымі, чым звычайна: 3,9 трлн руб. супраць 3,2 трлн руб. у чэрвені. Выдаткі разагналіся, для ліпеня гэта вельмі шмат, канстатуе эканаміст Ягор Сусін. Мінфін запэўнівае, што выдаткоўвае грошы згодна з графікам: пасля студзеньскага ўсплёску, калі выдаткі былі на 64% вышэйшыя, чым годам раней, яны замарудзіліся і ў наступныя шэсць месяцаў былі ўсяго на 15% большыя, чым у лютым-ліпені 2024 г. За сем месяцаў бюджэт выдаткаваў 25,2 трлн руб. пры плане на год 42,3 трыльёна, аднак наперадзе традыцыйны снежаньскі скачок выдаткаў.

Каб вярнуцца ў план, у ліпені-лістападзе бюджэт павінен забяспечыць значны прафіцыт, піша Сусін. Для гэтага ў пакінуты час выдаткі павінны быць нават меншыя за леташнія, адзначала старэйшая аналітык КК «Першая» Наталля Вашчалюк. З улікам інфляцыі, якая цяпер складае 9% у гадавым вылічэнні, гэта скарачэнне павінна быць вельмі істотным. Пакуль усё ідзе вышэй за траекторыю прагнозу Мінфіна, піша Сусін пра выдаткі і дэфіцыт.

За сем месяцаў выдаткі бюджэту выраслі на 20,8%, а даходы – ксяго на 2,8%, у рэальным вылічэнні (з папраўкай на рост коштаў) гэта зніжэнне. Падвялі нафтагазавыя даходы (5,2 трлн руб.): іх падзенне паскорылася ў гадавым вылічэнні да 18,5% паводле вынікаў сямі месяцаў з 16,9% у першым паўгоддзі. Гэта адбылося «пераважна з прычыны зніжэння кошту нафты», тлумачыць Мінфін, адбіўся і анамальна моцны рубель. Ненафтагазавыя даходы паступаюць паводле плану: 14,8 трлн руб. (+14% да мінулага года). Запаволенне росту эканомікі і інфляцыі пакуль не адбіваецца на іх паступленні: па выніках паўгоддзя рост быў 12,7%; прырост паступлення абаротных падаткаў, уключаючы ПДВ, запаволіўся з 7,1% да 6,7%. Сусін называе рост даходаў «сціплым», але ў ненафтагазовых даходах вышэйшы, чым можна было чакаць ва ўмовах запаволення эканомікі.

Аднак праз падзенне нафтагазавых даходаў крад ужо рыхтуецца другі раз у гэтым годзе перапісаць бюджэт - у верасні разам з праектам бюджэту на наступную трохгодку будуць унесеныя карэктывы ў бюджэт гэтага года. Экспэрты чакаюць рост дэфіцыту, а ацэнкі мяняюцца ад прыкладна 5 да 9 трлн руб.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках