БЧ чакае дэфолт?
8- 7.08.2025, 16:35
- 6,336
Кампанія парушыла пазыковыя абавязанні што да аблігацый.
Беларуская чыгунка не выканала абавязанні ў дачыненні да сваіх аблігацый. Пра гэта паведамляе Мінфін.
Як удакладняецца ў афіцыйным паведамленні, гаворка ідзе пра нявыплату адсоткавага даходу за 80-ы і 81-ы адсоткавыя перыяды. Акрамя таго, не выкананы абавязанні ў дачыненні да выплаты аблігацый адзінаццатага выпуску (дзяржаўны рэгістрацыйны нумар № 5-200-02-3505) з тэрмінам абарачэння з 15.10.2018 да 30.06.2025 года. Нагадаем, размясціўшы гэты выпуск, Беларуская чыгунка змагла атрымаць $70 млн, піша myfin.by.
Эмісія бондаў 11-га выпуску ажыццяўлялася пры ўдзеле прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер - адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь». Дэпазітарыем Беларускай чыгункі з'яўляецца ААТ «Беларусбанк».
Такую інфармацыю Мінфін раскрыў на падставе артыкула 65 «Закона аб рынку каштоўных папер» і ўсталяваў забарону на эмісію каштоўных папер Беларускай чыгункай у адпаведнасці з артыкулам 15 закона.
Нагадаем, аблігацыі 11-га выпуску БЧ былі эмітаваныя для канвертавання пятага і шостага выпускаў аблігацый аб'ёмам выпуску $25 млн кожны і часткі чацвёртага выпуску аблігацый аб'ёмам выпуску $20 млн.
Выкананне абавязанняў БЧ за аблігацыі было забяспечана гарантамі на агульную суму $119 млн. Гарантамі выступілі: «Менскае аддзяленне Беларускай чыгункі» на суму $59,5 млн і «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» на суму $59,5 млн.
У праспекце эмісіі аблігацый 11-га выпуску гаворыцца, што ў выпадку невыканання або неналежнага выканання эмітэнтам абавязацельстваў што да аблігацый, правы іх пераходзяць да гарантаў.
Для аблігацый 11-га выпуску БЧ быў устаноўлены пераменны адсоткавы даход, які выплачваецца перыядычна на працягу тэрміну абарачэння бондаў паводле стаўкі LIBOR для дэпазітаў на тэрмін 1 год у далярах ЗША на апошні працоўны дзень каляндарнага года, які папярэднічае каляндарнаму году налічэння адсоткаў, павялічанага на 5,39 адсоткавых пункта.
Цяпер у абарачэнні знаходзіцца выпуск аблігацый БЧ Ап13, намінаваны ў далярах, з аб'ёмам эмісіі $30 млн і тэрмінам выплаты 31 снежня 2026 года. Стаўка купона на гэтым выпуску - 6% гадавых.