9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ўбачаць унікальную астранамічную з'яву

2
Беларусы ўбачаць унікальную астранамічную з'яву

Месяц афарбуецца ў чырвоны колер.

Беларусы, як і жыхары Еўропы, Афрыкі, Азіі, Аўстраліі і Акіяніі, Антарктыды ўбачаць чырвоны або «крывавы» Месяц у момант зацьмення 7 верасня.

Спецыялісты адзначаюць, што ў момант поўні здарыцца поўнае месяцовае зацьменне праз гэта месяц, апынуўшыся ў цені Зямлі, зменіць сваю афарбоўку. Яго адценне стане чырванаватым. Падобнае здараецца толькі ў момант поўных месяцовых зацьменняў, калі Месяц трапляе ў цень Зямлі, асвятляючыся прамянямі сонца.

У залежнасці ад стану зямной атмасферы месяц можа быць і іншых колераў - ад цёмна-карычневага да светла-чырвонага. Поўнае зацьменне Месяца адбудзецца 7 верасня ў перыяд з 18.28 да 23.55. Аднак Месяц цалкам будзе схаваны ценем зямлі ў прамежку з 20.31 да 21.53. А максімальная фаза зацьмення выпадзе на 21.12.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках