«Лукашэнка пагаварыў з асяроддзем, як жыць далей»
16- 7.08.2025, 17:41
- 14,764
Свабодных грошай у Расеі няма.
Telegram-канал «Нік і Майк» пракаментаваў сённяшнюю нараду Лукашэнкі з гэбухай:
- Сустрэча была акурат размовай з блізкім колам на тэму, як жыць далей.
Адной з пастаноў стала прасіць грошай у Расеі на кібербяспеку. Цяпер гэта стала новай тэмай, дзе можна паспрабаваць адкусіць хоць нешта. Кібербяспека прыйшла на змену Саюзным праграмам, імпартазамяшчэнню, АЭС і іншым пражэктам, якія былі патрэбныя толькі, як падстава для таго, каб прасіць грошы.
Міфічныя пагрозы, часцяком падрыхтаваныя на каленцы, зноў ідуць у ход. Для пераканаўчасці можна паспрабаваць абвастрыць сітуацыю на вонкавай мяжы і зладзіць чарговы «Гляйвіц» у рамках абароны Расеі з тылу.
Аднак сітуацыя такая, што гэта наўрад ці дапаможа ў развязанні фінансавых пытанняў. Свабодных грошай няма.