Лукашэнка сказаў, на каго нельга шкадаваць грошай у Беларусі
23- 7.08.2025, 18:20
- 22,918
На простых грамадзянаў грошай у рэжыму няма.
Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня, у чацвер, на нарадзе ў пытаннях дзейнасці Камітэта дзяржаўнай бяспекі, якая адбылася ў Палацы Незалежнасці, сказаў, на каго нельга шкадаваць грошай у Беларусі.
Дыктатар акцэнтаваў увагу: пры ўдасканаленні дзейнасці Камітэта дзяржаўнай бяспекі не плануецца скарачаць грашовае забеспячэнне або заробкі супрацоўнікаў названай структуры.
– Тут якраз грошай шкадаваць не трэба для тых, хто працуе ў КДБ. Грошай чэкістам шкадаваць не трэба за канкрэтныя вынікі, – заявіў узурпатар.
Паводле словаў Лукашэнкі, названая сістэма была наладжаная з кіраўніком Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іванам Церцелем.
– Я заўсёды пасля пэўных аперацый яго папярэджваю, што хлопцы, якія зарабілі гэтыя грошы, павінны іх атрымаць, нават больш за тое, – удакладніў дыктатар.