У Бялынічах адбылася выцечка хімікатаў
1- 7.08.2025, 19:10
- 1,568
У грузавіку было 20 тонаў дэзынфекавальнага сродку.
Ратавальнікі знайшлі ў Бялынічах капежную цечу хімічнага рэчыва з кузава грузавіка. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ў МНС 7 жніўня ў 14:10.
Высветлілася, што грузавы аўтамабіль перавозіў 20 т дэзынфекавальнага сродку ў пластыкавых бочках і каністрах. Адбылося перакульванне адной з бочак аб'ёмам 200 літраў – з яе і выцекла змесціва.
Ратавальнікі ліквідавалі цечу, а таксама вырабілі змыванне разлітага сродку з дарожнага палатна.
Як адзначылі ў МНС, ніхто не пацярпеў і пагрозы для людзей больш няма. Забруджвання навакольнага асяроддзя таксама не адбылося.
На месцы здарэння працавала 5 адзінак тэхнікі МНС.