9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі правёў размову з кіраўніцай Еўракамісіі фон дэр Ляен

1
Зяленскі правёў размову з кіраўніцай Еўракамісіі фон дэр Ляен

Пазіцыя Еўропы – падтрымка Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў гутарку з кіраўніцай Еўракамісіі Уршуляй фон дэр Ляен, у якой расказаў ёй пра сваю нядаўнюю размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Пра гэта 7 жніўня кіраўнік украінскай дзяржавы напісаў у сваім Telegram-канале.

«Гаварыў з прэзідэнткай Еўракамісіі Уршуляй фон дэр Ляен і вельмі ўдзячны за падтрымку. Праінфармаваў пра нашу размову з прэзідэнтам Трампам, пра існыя дыпламатычныя магчымасці. Украіна імкнецца да рэальнага і сумленнага заканчэння гэтай вайны, і для нас важна, што ўся свабодная Еўропа – з намі на гэтым шляху», – заявіў прэзідэнт Зяленскі.

Як заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы, удзел краінаў Еўразвязу будзе мець вялікае значэнне для рэканструкцыі Украіны пасля вайны.

«Дзякуй Уршулі за дакладную візію таго, што аб'яднаная Еўропа павінна ўдзельнічаць ва ўсіх працэсах, якія тычацца Украіны. Мы ўжо ў перамовах пра ўступленне, і Украіна будзе часткай Еўразвязу. Еўразвяз таксама будзе мець вялікае значэнне для рэканструкцыі нашай краіны пасля вайны, і гэта адзін з найбуйнейшых за дзесяцігоддзі эканамічных праектаў для ўсёй Еўропы. Таму голас Еўропы будзе гучаць у дыпламатыі. Дзякуй!» – вынікаваў прэзідэнт Зяленскі.

Уршуля фон дэр Ляен таксама пракамэнтавала сваю гутарку з прэзыдэнтам Украіны ў сацсетцы Х.

«Я паразмаўляла з прэзідэнтам Зяленскім пра падзеі апошніх дзён. Мы абмеркавалі наступныя крокі на шляху да заключэння мірнага пагаднення на аснове перамоваў, будучы ўдзел Украіны ў Еўрапейскім Звязе, а таксама яе аднаўленне. Пазіцыя Еўропы зразумелая. Мы поўнасцю падтрымліваем Украіну. Мы будзем і надалей выконваць актыўную ролю ў забеспячэнні справядлівага і трывалага міру», – заявіла яна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках