9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Індыя тэрмінова спыніла набыццё нафты ў Расеі

10
Bloomberg: Індыя тэрмінова спыніла набыццё нафты ў Расеі

Мыты Трамп спрацавалі?

Індыйскія нафтаперапрацоўчыя заводы тэрмінова спынілі набыццё расейскай нафты пасля маштабных мытаў на індыйскія тавары, якія ўвёў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Уласныя крыніцы пацвердзілі выданню, што індыйскія дзяржаўныя нафтаперапрацоўчыя заводы пачалі адмаўляцца ад набыцця расейскай нафты. Гэта звязана з тым, што ЗША націснулі на Індыю жорсткімі тарыфамі, каб прымусіць індыйскі ўрад адмовіцца ад гандлю з Расеяй.

Індыйскія буйныя кампаніі – Indian Oil, Bharat Petroleum, Hindustan Petroleum і іншыя – плануюць змяніць схемы набыцця нафты ў будучым цыкле. Першая з кампаній нядаўна набыла буйную партыю нафты ў ЗША, Бразіліі і Лівіі.

Пры гэтым зазначаецца, што афіцыйна Нью-Дэлі не даў ніякіх указанняў нафтаперапрацоўчым заводам спыніць набыццё нафты з Расеі. Публічна ўрад прэм'ер-міністра Нарэндры Модзі, які знаходзіцца ў добрых стасунках з расейскім рэжымам, заяўляе, што будзе супраціўляцца тарыфам Трампа.

Адзначым, індыйскія нафтаперапрацоўчыя кампаніі чакаюць указанняў ад ураду пасля пастановы ЗША ўвесці дадатковыя мыты 25% на індыйскія тавары. Новыя захады сталі адказам на бесперапынны імпарт расейскай нафты.

Трамп 6 жніўня сваім указам увёў дадатковыя 25% тарыфы супраць Індыі. Прычынай стала прадаўжэнне Індыяй набыцця расейскай нафты. Гэтыя тарыфы сталі дадаткам да 25% мытаў на індыйскія тавары, якія пачалі дзеянне ў ЗША з 1 жніўня.

У МЗС Індыі ўжо адрэагавалі на новыя захады, пачаўшы апраўдваць неабходнасць набыцця расейскай нафты. Тым часам у ЗША запэўніваюць: мыты 25% – гэта толькі пачатак кампаніі ціску на пакупнікоў расейскай нафты.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках