9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Axios: Уіткаф праінфармуе прадстаўнікоў Украіны і NATO пра сустрэчу з Пуціным

3
Axios: Уіткаф праінфармуе прадстаўнікоў Украіны і NATO пра сустрэчу з Пуціным

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША 6 жніўня пяты раз наведаў Расею.

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф плануе правесці ў чацвер, 7 жніўня, відэаканферэнцыю з высокапастаўленымі чыноўнікамі з Украіны, Фінляндыі, Францыі, Нямеччыны, Італіі і Вялікай Брытаніі, каб расказаць пра сваю сустрэчу з дыктатарам Расеі Уладзімірам Пуціным і абмеркаваць далейшыя крокі, уключаючы магчымую сустрэчу Пуціна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, паведамляе Axios са спасылкай на крыніцы.

Уіткаф 6 жніўня пяты раз наведаў Расею, дзе сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Іх сустрэча доўжылася блізу трох гадзінаў. Паводле словаў памочніка прэзідэнта Юрыя Ушакова, Пуцін і Уіткаф абмяркоўвалі вайну ва Украіне і «перспектывы магчымага развіцця стратэгічнага супрацоўніцтва паміж ЗША і Расеяй». Таксама Ушакоў заявіў, што з расейскага боку «пра ўкраінскае пытанне [ЗША] былі перададзеныя некаторыя сігналы», а Пуцін праз Уіткафа атрымаў «адпаведныя сігналы ад Трампа».

Увечары ў сераду Трамп апублікаваў пост у сацсетцы Truth Social, у якім назваў сустрэчу Уіткафа з Пуціным «вельмі прадуктыўнай». Таксама прэзідэнт ЗША правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Паводле яе вынікаў Зяленскі напісаў, што ў ёй таксама ўдзельнічалі еўрапейскія лідары, не ўдакладніўшы, хто менавіта.

«Мы абмеркавалі ўсё тое, што было агучана ў Маскве», – напісаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках