«Манчэстэр Юнайтэд» набудзе 22-гадовага славенца амаль за $100 млн
- 7.08.2025, 20:41
- 1,490
Беньямін Шэшка пяройдзе ў ангельскі клуб з «РБ Лейпцыг».
Славенскі нападнік Беньямін Шэшка пяройдзе з «РБ Лейпцыг» у «Манчэстэр Юнайтэд», паведамляюць ESPN і інсайдар Фабрыцыа Рамана ў сацсетцы X.
Пераход 22-гадовага гульца каманды Славеніі абыдзецца МЮ на €85 млн ($99 млн) з улікам бонусаў, умовы пра якія ў нямецкім клубе ўважаюць за дасягальныя. Бакі таксама дамовіліся правесці ў будучыні таварыскі матч, зазначае ESPN.
Кантракт гульца будзе прымеркаваны да 2030 года.
Шэшка правёў 41 матч і забіў 16 галоў за нацыянальную каманду з 2021 года. У «РБ Лейпцыг» у мінулым сезоне ў яго 21 гол у 45 матчах.
Раней у летняе акно МЮ набыў Браяна Мбэма ў «Брэнтфорда» і Матэуса Кунью ў «Вулверхэмптана» – кожны абышоўся больш як на € 70 млн (паводле звестак Transfermarkt).
МЮ у мінулым сезоне заняў 15-е месца ў чэмпіянаце Англіі, але дайшоў да фіналу Лігі Еўропы.