Зяленскі ўзгодніць з Еўропай пазіцыі для заканчэння вайны
- 7.08.2025, 20:52
- 2,980
Сустрэчы ўжо рыхтуюцца.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі плануе ўзгадніць з еўрапейскімі лідарамі пазіцыі для заканчэння вайны Расеі супраць Украіны. Для гэтага плануюцца сустрэчы.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на вечаровы зварот кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.
Паводле ягоных словаў, усе партнёры дакладна разумеюць, што менавіта Расея павінна зрабіць крокі да спынення вайны і пагадзіцца на спыненне агню і рэальную дыпламатыю.
Зяленскі дадаў, што краіны Захаду аб'ядноўвае разуменне таго, што вайна Расеі супраць Украіны – гэта вайна ў Еўропе і супраць Еўропы. І ўсе пастановы, якія будуць датычыцца заканчэння вайны і гарантый бяспекі, датычацца ўсёй Еўропы.
«Таму голас Еўропы павінен уплываць на працэсы. І мы дамаўляемся з нашымі еўрапейскімі лідарамі датычна нашых размоваў і нашых сустрэчаў, каб узгадніць усе пазіцыі, а таксама працы кожнага з нас з іншымі лідарамі, каб пазіцыі Еўропы былі абароненыя. Мы плануем некаторыя сустрэчы на кантыненце», – адзначыў прэзідэнт Украіны.