9 снежня 2025, aўторак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стваральнікі ChatGPT прэзентавалі новую версію нейрасеткі

3
Стваральнікі ChatGPT прэзентавалі новую версію нейрасеткі

OpenAI прапанавала GPT-5.

Кампанія OpenAI прапанавала GPT-5 – новае пакаленне сваёй нейрасеці. На запэўненні распрацоўнікаў, абноўленая версія забяспечыць больш дакладныя развагі, будзе валодаць пашыранай доўгатэрміновай памяццю і значна радзей выдасць памылковыя адказы. Трансляцыя прэзентацыі даступная на сайце OpenAI.

«GPT‑5 стаў разумнейшым ва ўсіх сэнсах, даючы больш карысныя адказы ў матэматыцы, прыродазнаўчых навуках, фінансах, юрыспрудэнцыі і іншых прадметах. Гэта як каманда экспертаў, гатовая адказаць на любое ваша пытанне», – заявілі ў OpenAI.

GPT-5 будзе даступная ўсім карыстальнікам ChatGPT, але ў бясплатных карыстальнікаў будзе абмежаванне на колькасць запытаў – пасля гэтага ChatGPT будзе пераключацца на больш простую мадэль. Праз API карыстальнікі змогуць абраць адну з трох версій мадэлі: GPT-5, GPT-5 mini ці GPT-5 nano. Карыстальнікі таксама могуць выбраць колер чату і адзін з чатырох стыляў зносінаў: Cynic («Цынік»), Robot («Робат»), Listener («Слухач») і Nerd («Батанік»).

У OpenAI запэўнілі, што GPT-5 радзей выдумляе факты і актыўней прызнаецца, калі не можа адказаць на пытанне. Кампанія таксама паведаміла, што ў ходзе распрацоўкі новай версіі была праведзеная шырокая ацэнка бяспекі, уключаючы 5 тыс. гадзінаў тэставання.

Паводле словаў кіраўніка OpenAI Сэма Альтмана, досвед ад выкарыстання GPT-5 «настолькі ўражлівы», што карыстальнікам не захочацца вяртацца да старых мадэляў. «Калі GPT-3 нагадваў школьніка, а GPT-4 – студэнта каледжа, то GPT-5 падобны на эксперта з доктарскай ступенню», – адзначыў ён.

Выпуск GPT-5 некалькі разоў адкладаўся: тэрміны перамяшчаліся з сярэдзіны 2024 года на сярэдзіну 2025 года, а потым на жнівень. За гэты час колькасць карыстальнікаў ChatGPT прадаўжала расці. У красавіку Альтман заявіў, што колькасць штотыдзень актыўных карыстальнікаў ChatGPT дасягнула 500 млн. OpenAI чакае, што ў найбліжэйшы час колькасць актыўных карыстальнікаў ChatGPT за тыдзень дасягне 700 млн.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках