9 снежня 2025, aўторак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліпень 2025 года стаў трэцім у высокіх тэмпературах за ўсю гісторыю назіранняў

2
Ліпень 2025 года стаў трэцім у высокіх тэмпературах за ўсю гісторыю назіранняў

Гэты летні месяц запомніўся ўсім.

Мінулы месяц стаў трэцім самым цёплым ліпенем на Зямлі з пачатку метэаназіранняў. Падчас яго была зафіксаваная рэкордная для Турцыі нацыянальная тэмпература – 50,5 градуса паводле Цэльсія (122,9 паводле Фарэнгейта), паведамілі навукоўцы ў чацвер, 7 жніўня, паведамляе Reuters.

У ліпені прадоўжылася тэндэнцыя экстрэмальных кліматычных з'яваў, якую спецыялісты звязваюць з выкліканым дзейнасцю чалавека глабальным пацяпленнем, нягледзячы на часовую паўзу ў серыі тэмпературных рэкордаў.

Паводле звестак Службы змены клімату «Капернік» (Copernicus Climate Change Service, C3S) Еўрапейскага Звязу, сярэдняя тэмпература прыземнага паветра на планеце ў ліпені склала 16,68°C. Гэта на 0,45°C вышэй за сярэдняе значэнне за той самы месяц у перыяд з 1991 да 2020 года.

«Праз два гады пасля самага гарачага ліпеня за ўсю гісторыю назіранняў цяперашняя паласа глабальных тэмпературных рэкордаў перапынілася – прынамсі, часова, – заявіў Карла Буонтэмпа, дырэктар C3S. – Але гэта не азначае, што змена клімату спынілася. Мы прадаўжаем назіраць наступствы пацяплення планеты – напрыклад, у выглядзе экстрэмальнай спякоты і разбуральных паводак, якія адбываліся ў ліпені».

Хоць сярэдняя тэмпература паверхні Зямлі ў ліпені 2025 года не перавысіла паказнік ліпеня 2023 года (другога самага цёплага за ўсю гісторыю метэаназіранняў), яна ўсё ж на 1,25°C вышэйшая за даіндустрыяльны ўзровень 1850–1900 гадоў – перыяду, калі чалавецтва пачало масава спальваць выкапнёвае паліва.

Больш за тое, сярэдняя тэмпература за апошнія 12 месяцаў – са жніўня 2024 года да ліпеня 2025 года – перавысіла даіндустрыяльны ўзровень на 1,53°C. Гэтае значэнне перавышае ўсталяваны ў Парыжскім пагадненні памежны парог 1,5°C. Нагадаем, што гэтае пагадненне, накіраванае на стрымліванне глабальнага пацяплення, пачало дзеянне ў 2016 годзе.

Галоўнай прычынай змены клімату па-ранейшаму застаюцца выкіды парніковых газаў, у першую чаргу вуглякіслага газу, якія ўзнікаюць пры спальванні выкапнёвага паліва.

Афіцыйна свет пакуль не перасягнуў парог 1,5°C – ён адносіцца да доўгатэрміновага сярэдняга глабальнага паказніку, які вымяраецца цягам дзесяцігоддзяў. Аднак некаторыя вучоныя мяркуюць, што ўтрымацца ў гэтых рамках ужо немагчыма. У сувязі з гэтым яны заклікаюць урады паскорыць скарачэнне выкідаў CO2, каб хоць бы абмежаваць маштаб перавышэння і запаволіць рост колькасці экстрэмальных з'яваў надвор'я.

Служба «Капернік» вядзе тэмпературныя назіранні з 1940 года, выкарыстоўваючы пры гэтым звесткі, што крыжавана супастаўляюцца з глабальнымі кліматычнымі архівамі, якія пачынаюцца з 1850 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках