9 снежня 2025, aўторак, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка баіцца ўзброенага паўстання

15
Лукашэнка баіцца ўзброенага паўстання

Служба знешняй выведкі Украіны раскрыла страхі дыктатара.

Аляксандр Лукашэнка хоча пашырыць паўнамоцтвы беларускага войска, сярод іншага, у дзеяннях унутры краіны. Пра гэта 7 жніўня праінфармавала Служба знешняй выведкі (СЗВ) Украіны.

«Праект новага закона “Аб змене законаў у пытаннях гарантавання ваеннай бяспекі і абароны” радыкальна мяняе падыходы да бяспекі: беларускае войска атрымлівае шырэйшыя паўнамоцтвы, у тым ліку ў дзеяннях унутры краіны. Цэнтральны акцэнт – на сілавым складніку», – расказалі выведнікі пра новы дакумент, над якім працуюць у Беларусі.

У СЗВ патлумачылі, што асаблівасць законапраекта ў тым, што ён робіць прыярытэтнай менавіта ўзброеную абарону.

«Згодна з абнаўленнем, войска ва ўмовах вайны павінна не толькі адбіваць агрэсію, але і “наносіць паразу ворагу” з мэтай заключэння міру на ўмовах, якія адпавядаюць нацыянальным інтарэсам. Асаблівую ўвагу звяртае пашырэнне функцый войска ў мірны час. Вайскоўцы афіцыйна задзейнічаныя ў прадухілення ўнутранага ўзброенага канфлікту, удзелу ў інфармацыйным супрацьстаянні “ў інтарэсах дзяржавы”, рэагавання на ўнутраныя крызісы і крызісы ў краінах-хаўрусніцах, а таксама супрацьдзеяння памежным правакацыям», – гаворыцца ў рэлізе.

Да таго ж выведнікі падкрэслілі, што дакумент уводзіць больш шырокае тлумачэнне падставаў для абвяшчэння ваеннага становішча, што становіцца магчымым не толькі ў выпадку нападу на Беларусь, але і на «хаўрусную дзяржаву» або краіну – чальца Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках