Колькі аўтамабіляў прыпадае на 1000 беларусаў?
5- 9.08.2025, 10:50
- 3,604
Апублікаваны рэйтынг рэгіёнаў.
Белстат расказаў, колькі легкавікоў прыпадае на 1000 чалавек у нашай краіне і ў якіх рэгіёнах самы высокі ўзровень забяспечанасці насельніцтва аўтамабілямі, піша myfin.by.
У Беларусі на канец 2024 года на 1000 жыхароў у сярэднім прыпадала 339 легкавых аўтамабіляў.

Для параўнання: год таму лік быў меншы – 330 машынаў на 1000 чалавек.
Паводле звестак Белстата, у рэгіянальным разрэзе лідарам у 2024 годзе была Гарадзенская вобласць – 399 аўто на 1000 чалавек. Найменшы паказнік адзначаны ў Гомельскай вобласці – 303 машыны.
У сталіцы на 1000 жыхароў прыпадала 313 легкавушак.