9 снежня 2025, aўторак, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Вайсковы хаўруснік Пуціна з Афрыкі перапраўляе мігрантаў у Еўропу

2
The Telegraph: Вайсковы хаўруснік Пуціна з Афрыкі перапраўляе мігрантаў у Еўропу
Фота: Reuters

З дапамогай афіцыйнага Менска.

Расейскі дыктатар Пуцін аб'яднаўся з лібійскім военачальнікам, каб справакаваць новы міграцыйны крызіс у Еўрапейскім Звязе.

Аб гэтым піша The Telegraph (пераклад - «Уніян»), паказваючы, на той факт, што Еўрапейская камісія зафіксавала рост колькасці авіярэйсаў паміж горадам Бенгазі на ўсходзе Лібіі і Менскам.

- Чыноўнікі заявілі, што гэтая тэндэнцыя паказвае на магчымую каардынацыю дзеянняў з генералам Халіфам Хафтарам, вайсковым лідэрам, які кантралюе большую частку ўсходняй Лібіі, з мэтай садзейнічання хвалі нелегальнай міграцыі ў ЕЗ. Гэта можа азначаць паўтарэнне падзей лета 2021 года, калі дзясяткам тысяч патэнцыйных просьбітаў прытулку была нададзеная дапамога ў перасячэнні межаў Беларусі. Са слоў афіцыйных асоб, гэта была арганізаваная Расеяй спроба дэстабілізаваць ЕЗ, - піша выданне.

Як паведаміў прадстаўнік ЕК выданню The Telegraph, частата і характар рэйсаў Менск-Бенгазі, якія выконваюцца авіякампаніяй «Белавія», выклікаюць пытанні аб «магчымай каардынацыі або садзейнічанні нелегальным міграцыйным плыням».

Звесткі з адкрытых крыніц, якія вывучыў The Telegraph, паказваюць імклівы рост колькасці рэйсаў паміж лібійскім горадам і беларускай сталіцай у апошнія месяцы. У траўні паміж гарадамі былі ўсяго два рэйсы, у чэрвені іх колькасць павялічылася да пяці, а ў ліпені - да чатырох.

Раней Лукашэнку абвінавачвалі ў тым, што ён дазваляў мігрантам прызямляцца ў Менску аналагічнымі рэйсамі, а затым дапамагаў дастаўляць іх у часовыя лагеры на межах з Польшчай, Літвой і Латвіяй.

«Аналітыкі з тых часоў сцвярджаюць, што гэта было зроблена па ўзгадненні з Пуціным, каб адцягнуць увагу ад ягоных войск, засяроджаных на межах з Украінай перад уварваннем у лютым 2022 года», - падкрэслівае выданне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках