9 снежня 2025, aўторак, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ зрабілі заяву аб праве Украіны на суверэнныя пастановы на перамовах з РФ

2
У ЕЗ зрабілі заяву аб праве Украіны на суверэнныя пастановы на перамовах з РФ

Еўразвяз будзе іх падтрымліваць.

Украіна на перамовах з РФ можа прымаць незалежныя суверэнныя пастановы. Еўрапейскі Звяз будзе іх падтрымліваць.

Пра гэта заявіла спікерка Еўракамісіі Арыяна Падэста ў каментары, які ёсць у распараджэнні РБК-Украіны.

Адзначым, што сёння прадстаўнікі Брытаніі, Еўропы, Украіна і ЗША сустрэнуцца ў Лондане, каб узгадніць пазіцыі перад самітам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна аб міры ва Украіне.

Падэста паведаміла, што кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен кантактавала з лідарамі ЕЗ у рамках падрыхтоўкі сённяшняй сустрэчы прадстаўнікоў у Брытаніі. Акрамя таго, яна будзе падтрымліваць з імі сталы кантакт і пасля сустрэчы.

Таксама Арыяна Падэста зрабіла заяву наконт суверэнных пастаноў Украіны на перамовах з Расеяй.

- ЕЗ працягвае падтрымліваць мірныя перамовы па спыненні агрэсіўнай вайны Расеі, з удзелам Украіны, падчас якіх Украіна можа прымаць незалежныя суверэнныя пастановы, якія ЕЗ будзе падтрымліваць, - сказала яна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках