9 снежня 2025, aўторак, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран прыстрашыў заблакаваць «Маршрут Трампа» праз Арменію

11
Іран прыстрашыў заблакаваць «Маршрут Трампа» праз Арменію
Дональд Трамп
Фота: Getty Images

Гаворка ідзе пра Зангезурскі калідор.

Іран заблакуе будаўніцтва транспартнага калідора на Паўднёвым Каўказе, які падтрымліваецца ЗША. Гэта будзе зроблена нават без дапамогі Расеі.

Пра гэта заявіў старэйшы дарадца вярхоўнага лідара Ірана Алі Акбар Велаяці, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Tashim і Iran International.

Адзначым, што ўчора прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян і прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў пры пасярэдніцтве прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падпісалі мірную ўгоду.

Дакумент у тым ліку дае Вашынгтону выключныя правы на распрацоўку транзітнага маршруту праз Арменію (маецца на ўвазе Зангезурскі калідор). Ён злучыць мацерыковы Азербайджан з аўтаномнай рэспублікай Нахічэвань, абыходзячы Іран і Расею.

Прычым, кіраваць калідорам будзе амерыканская кампанія цягам 99 гадоў з правам далейшага падаўжэння.

Са слоў Алі Акбара Велаяці, гэта паставіць пад пагрозу «рэгіянальную бяспеку і зменіць геапалітычную мапу рэгіёна», і менавіта таму Іран будзе блакаваць будаўніцтва.

- Спадар Трамп мяркуе, што Каўказ - гэта нерухомасць, якую ён можа здаць у арэнду на 99 гадоў. Гэты праход не стане брамай для наймітаў Трампа - ён стане іх могілкамі, - заявіў старэйшы дарадца вярхоўнага лідара Ірана.

Ён дадаў, што Іран «заўсёды выступаў супраць» Зангезурскага калідора, заявіўшы, што ён зменіць межы, раздробніць Арменію і абмяжуе доступ Ірана ў рэгіён.

Таксама ён сказаў, што калі Турцыя і Азербайджан прасоўвалі раней гэты план, Іран правёў некалькі вайсковых вучэнняў на сваёй паўночна-заходняй мяжы, каб прадэманстраваць гатоўнасць заблакаваць яго.

«З Расеяй ці без Расеі мы будзем дзейнічаць у інтарэсах забеспячэння Паўднёвага Каўказа», – кажа Велаяці, дадаўшы, што на яго думку, Масква таксама выступае супраць калідора са стратэгічных меркаванняў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках