9 снежня 2025, aўторак, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні беларусаў прайшлі пад бел-чырвона-белымі сцягамі вуліцамі Вільні

2
Сотні беларусаў прайшлі пад бел-чырвона-белымі сцягамі вуліцамі Вільні

У сталіцы Літвы адзначылі пяцігоддзе беларускай рэвалюцыі.

Сотні беларусаў з нацыянальнымі сцягамі сабраліся на Лукішскай плошчы ў Вільні, каб адсвяткаваць пятую гадавіну масавых пратэстаў у Беларусі.

Актывісты прайшлі пад бел-чырвона-белымі сцягамі вуліцамі літоўскай сталіцы.

Са слоў удзельнікаў, гэта было не проста сімвалічнае ўшаноўванне, а частка барацьбы за свабоду.

«Сёння гадавіна сфальсіфікаваных «выбараў» у Беларусі, і мы сабраліся тут, каб выказаць сваю пазіцыю і паказаць, што будзем працягваць барацьбу і не здадзімся, пакуль рэжым не будзе зрынуты», - заявіла адна з удзельніц мітынгу.

Са слоў арганізатараў, мэта акцыі - паказаць рэжыму, што беларусы будуць працягваць абараняць свае правы і змагацца за свабодную Беларусь.

Пасля мітынгу адбыўся марш да амбасады Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках