9 снежня 2025, aўторак, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя ціха «кідае» Расею

3
Індыя ціха «кідае» Расею

Крэмль атрымаў трывожны нафтавы сігнал.

Пакуль улады Індыі публічна крытыкуюць ЗША за пастанову ўвесці дадатковыя тарыфы супраць краіны праз яе куплі расейскай нафты і абяцаюць «бараніць нацыянальныя інтарэсы», за кулісамі адбываюцца зусім адваротныя рэчы.

Як паведамляе Reuters (пераклад - dialog.ua), найбуйнейшыя нафтаперапрацоўчыя індыйскія кампаніі Indian Oil Corp і Bharat Petroleum нарошчваюць імпарт нерасейскай нафты.

Паводле інфармацыі агенцтва, гэтыя кампаніі закупілі не менш як 22 мільёны барэляў нафты, якая не належыць да расейскай, з пастаўкай у верасні і кастрычніку.

Ціск Трампа спрацаваў

Дзяржкампаніі Індыі ў значнай ступені адсутнічалі на спотавым рынку з 2022 года, замест гэтага стаўшы аднымі з нямногіх імпарцёраў больш таннай расейскай нафты пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну. Аднак апошнім часам яны ўзялі паўзу ў закупах расейскай сыравіны пад ціскам Белага дома.

Паколькі прэзідэнт ЗША цісне на Індыю ў асобе дзяржавы, а не на асобныя кампаніі, несумненна, будуць абмеркаванні паміж урадам і тымі НПЗ, якія працягваюць імпарт, адзначаюць аналітыкі.

У матэрыяле зазначаецца, індыйскія нафтаперапрацоўнікі пераходзяць на амерыканскую, бразільскую, лібійскую, канадскую, ангольскую, нігерыйскую нафту, а таксама сыравіну з ААЭ.

Як правіла, кампаніі не каментуюць дэталі закупаў з прычыны канфідэнцыйнасці.

Аб'ём закупаў дзвюх дзяржаўных кампаній у спотавым сегменце на верасень і кастрычнік складае прыкладна 6% ад агульнага аб'ёму перапрацоўкі нафты ў Індыі ў траўні, паводле разлікаў Reuters.

Паляпшэнне арбітражных умоў для паставак нафты з Атлантычнага рэгіёну ў Азію таксама садзейнічала павелічэнню закупаў, дадалі крыніцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках