9 снежня 2025, aўторак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці могуць арыштаваць Пуціна на Алясцы?

13
Ці могуць арыштаваць Пуціна на Алясцы?

Ордэр на арышт расейскага кіраўніка МКС выдаў у 2023 годзе.

Сустрэча Пуціна і Трампа павінна адбыцца 15 жніўня на Алясцы ў ЗША. Спіс патэнцыйных краін для правядзення быў вельмі абмежаваны праз ордэр на арышт расейскага дыктатара.

Чаму ж Пуціна не арыштуюць на тэрыторыі Злучаных Штатаў, патлумачылі ў CNN (пераклад - «24 канал»).

Пуцін, магчыма, упэўнены, што на Алясцы, дзе плануецца сустрэча лідараў, яго не арыштуюць.

У 2023 годзе Міжнародны крымінальны суд (МКС) выдаў ордэр на арышт Пуціна. У пастанове суда яго абвінавачваюць у адказнасці ў ваенным злачынстве, а менавіта ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Аднак ЗША, як і Расея, не падпісалі Рымскі статут, якім заснаваны гэты суд у 2002 годзе.

Як піша СМІ, пасля выдачы ордэра Пуцін пазбягаў паездак у краіны, якія падтрымалі пастанову МКС. З гэтай прычыны прэзідэнт Расеі прапусціў, напрыклад, саміт у Паўднёвай Афрыцы. У той жа час ён наведаў Кітай і Паўночную Карэю, якія не падпісвалі дамову.

Цікава тое, што ў 2023 годзе Уладзімір Пуцін наведаў Манголію. Краіна падпісала дакумент МКС, які фармальна абавязвае выканаць ордэр. Тады Манголія заявіла, што кіруецца раздзелам артыкула 98 Рымскага статута аб дыпламатычным імунітэце кіраўнікоў дзяржаў.

- Суд адхіліў гэтае сцвярджэнне, заявіўшы, што іншы артыкул касуе ўсе імунітэты. Калегія суддзяў адзначыла, што дзяржавы-сябры «абавязаныя арыштоўваць і выдаваць асоб, на якіх распаўсюджваюцца ордэры МКС, незалежна ад іх афіцыйнай пасады ці грамадзянства», - дадае выданне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках