«Беларускі рубель абрынецца следам за расейскім»
3- 9.08.2025, 21:20
- 6,226
Праз зніжэнне нафтагазавых даходаў РФ.
Выданне "Беларусы і рынак"спрагназавала, што будзе з беларускім рублём:
- Прагноз сумны: курс беларускага рубля да даляра ў найбліжэйшы тыдзень, хутчэй за ўсё, застанецца прыкладна на месцы. Але ёсць нюанс. Расейскі рубель зараз трымаецца на аптымізме, а пад нагамі ў яго падзенне нафтагазавых даходаў і зніжэнне ключавой стаўкі.
Калі гэтая глеба прасядзе, беларускі рубель абрынецца следам. А пакуль - усё стабільна. Па-беларуску: пакуль гром не грымне, рубель не перахрысціцца.