Дачка Кіта Келага звярнулася да Трампа
9- 9.08.2025, 22:29
- 20,816
Фота: Віталь Носач, РБК-Украіна
Выбар прэзідэнта ЗША вызначыць не толькі лёс Украіны.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп знаходзіцца на раздарожжы. Аднак нельга мяняць суверэнітэт Украіны ў абмен на ілюзію стабільнасці.
Пра гэта заявіла дачка спецпрадстаўніка Трампа Кіта Келага Меган Мобс, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на яе допіс у сацсетцы Х.
- Усё больш відавочна, што прэзідэнт Трамп знаходзіцца на раздарожжы Чэрчыля і Чэмберлена. Нельга абмяняць суверэнітэт іншай краіны на ілюзію стабільнасці, - піша Меган Мобс, каментуючы сітуацыю вакол Украіны.
Яна таксама дадала, што выбар Трампа вызначыць не толькі лёс Украіны, але і будучую бяспеку ЗША і ўсяго свабоднага свету.