«Лукашэнку трэба спыніць раз і назаўжды»
10- 9.08.2025, 21:50
- 11,048
Украінскія дэпутаты падтрымалі беларусаў, якія змагаюцца.
Сваю заяву наконт пяцігоддзя рэвалюцыі ў Беларусі апублікавала ўкраінскае міжфракцыйнае дэпутацкае аб'яднанне «За дэмакратычную Беларусь».
«Сапраўдная Беларусі - гэта не рэжым Лукашэнкі. Сапраўдная Беларусі - гэта беларускія добраахвотнікі, якія абараняюць Украіну ў складзе палка Кастуся Каліноўскага і іншых падраздзяленняў Сіл абароны Украіны.
Гэта беларускія дэмакратычныя сілы, якія паслядоўна нагадваюць свету аб важнасці барацьбы з рэжымам», - адзначаецца ў заяве, якую апублікаваў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка.
Украінскія дэпутаты заявілі, што Лукашэнка канчаткова ператварыўся ў крамлёўскага памочніка, які фактычна перадаў тэрыторыю Беларусі ў акупацыю Расеі.
- Пакуль рэжым Лукашэнкі не пакараны, Беларусь застаецца крыніцай небяспекі для Еўропы. Гэта пагроза Кіеву, Вільні, Варшаве, Рызе і ўсёй Еўропе. 2020 год быў шанцам спыніць Лукашэнку раз і назаўжды - свет не скарыстаўся ім.
Цягам пяці гадоў рэжым Лукашэнкі працягвае чыніць злачынствы супраць уласных грамадзян і іншых краін і супрацоўнічаць з Расеяй і іншымі аўтарытарнымі рэжымамі - Кітаем, КНДР і Іранам, - падкрэслілі дэпутаты.