«Знік увесь бензін, прадаюць толькі па талонах»
16- 1.09.2025, 12:16
- 31,690
Паліўны крызіс закрануў не толькі расійскія рэгіёны.
Паліўны крызіс Расіі закрануў і акупаваныя Крамлём тэрыторыі Украіны. На захопленай частцы Луганскай вобласці з заправак знік увесь бензін марак АІ-92 і АІ-95.
Пра гэта пішуць расійскія прапагандысцкія СМІ і паблікі, заўважыў «Дыялог».
У акупацыйнай адміністрацыі сцвярджаюць, што адсутнасць бензіну звязана з перабоямі ў пастаўках і «павышаным спажывецкім попытам на паліва, які назіраўся на працягу апошніх двух тыдняў».
Прапагандысты пацвярджаюць, што на працягу двух тыдняў на мясцовых запраўках бензін быў у дэфіцыце: запраўляцца можна было не ўсюды і не заўсёды. Паведамляецца, што часта паліва прадавалі толькі «юрыдычным асобам» па талонах.

«Мясцовыя расказваюць: дзе-нідзе 95-ы ўсё ж можна знайсці, але адпускаюць не больш за 20 літраў у адны рукі», – расказваюць прапагандысты.
