ШАС: Лукашэнка ў Кітаі рэзка адказаў на віншаванне з днём нараджэння
31- 1.09.2025, 19:44
- 27,744
Дыктатар дагэтуль не вызначыўся з датай свайго нараджэння.
віцэ-прэм'ера Мікалая Снапкова адразу пасля прыбыцця ў Кітай. Гэты момант патрапіў у сюжэт дзяржканала ОНТ.
30 жніўня Лукашэнка прыбыў у кітайскі горад Цяньцзінь для ўдзелу ў мерапрыемствах саміту ШАС. Калі палітык спускаўся з трапа самалёта, яго сустракала мясцовая дэлегацыя і беларускія чыноўнікі.
- З днём нараджэння, Аляксандр Рыгоравіч, - сказаў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў.
- У нас такога свята няма, - адказаў Лукашэнка.
Нагадаем, Лукашэнка некалькі разоў мяняў дату свайго дня нараджэння. Першапачаткова ў ягоных дакументах значылася 30 жніўня. Аднак з 2009 года ён стаў казаць, што нарадзіўся 31 жніўня - «у адзін дзень» са сваім малодшым сынам Мікалаем. Пасля з'явілася тлумачэнне, што маці палітыка лепш узгадала абставіны яго нараджэння. Пасля ў яго афіцыйнай біяграфіі дата мянялася яшчэ некалькі разоў. У апошні раз яе "перапісалі" ў 2021-м годзе - зараз там значыцца 30 жніўня.
Па дакументах ніякіх перамен не было: дзень нараджэння Лукашэнкі ў пашпарце заўсёды быў 30 жніўня. Цікава, што, нягледзячы на ўсе пературбацыі, галоўны партнёр Лукашэнкі, дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін, усе гады нязменна віншаваў калегу з днём нараджэння выключна 30 жніўня. Так здарылася і сёлета, праўда, тэлеграму апублікавалі амаль уначы, адзначае «Зеркало».