ЗША знялі санкцыі з «Белавіі»
44- 11.09.2025, 14:24
- 28,790
Узамен рэжым Лукашэнкі вызваліў 52 палітвязняў.
ЗША знялі санкцыі з авіякампаніі «Белавія». Пра гэта падчас сустрэчы з Лукашэнкам паведаміў намеснік спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коул.
«Хачу цалкам афіцыйна тут і цяпер заявіць, што мы знялі санкцыі з «Белавіі». Гэта афіцыйна. У мяне была сустрэча з прэзідэнтам Трампам, у якой удзельнічалі яшчэ некалькі дзесяткаў чалавек. Гэта рашэнне было прынята», — заявіў Коул.
Як стала вядома пазней, рэжым Лукашэнкі вызваліў 52 палітвязняў. Яны знаходзяцца ў Літве.