5 снежня 2025, Пятніца, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple TV+ штурмуе Галівуд і біе рэкорды на «Эммі»

Apple TV+ штурмуе Галівуд і біе рэкорды на «Эммі»

Кампанія ўмее спалучаць тэхналагічнасць з творчымі рызыкамі.

Амаль праз шэсць гадоў пасля запуску Apple TV+ тэхналагічны гігант Apple упэўнена замацаваўся ў Галівудзе. На будучай цырымоніі «Эммі» сэрвіс атрымаў 81 намінацыю за 14 праектаў — лепшы вынік кампаніі. Лідары гонкі — навукова-фантастычная драма «Раздзяленне» і сатыра на Галівуд «Студыя», піша Reuters (пераклад — сайт Charter97.org).

Apple TV+ стартаваў у 2019 годзе з некалькімі арыгінальнымі серыяламі, сярод якіх «Ранішняе шоу». Тады стратэгія кампаніі падвяргалася крытыцы за абмежаваны каталог. Аднак кіраўнікі Джэймі Эрліхт і Зак Ван Амбург зрабілі стаўку на якасны кантэнт, надаўшы аўтарам творчую свабоду. Такі падыход дазволіў прыцягнуць зорак і працаваць над праектамі, ад якіх адмовіліся іншыя студыі.

«Раздзяленне» Бэна Стылера, якому ніхто не хацеў даваць зялёнае святло, атрымала 27 намінацый і стала галоўным фаварытам «Эммі». Падобным даверам Apple падтрымала серыял «Тэрапія» з Джэйсанам Сігелам.

Цяпер бібліятэка Apple TV+ налічвае дзясяткі арыгінальных праектаў, а выдаткі на вытворчасць выраслі з $660 млн у 2019 годзе да $4,9 млрд у гэтым годзе. Паводле ацэнак аналітыкаў, у сэрвісу каля 60 млн падпісчыкаў. Для параўнання: Netflix траціць каля $17 млрд і мае больш за 300 млн карыстальнікаў.

Поспехі ў серыялах дапаўняюцца дасягненнямі ў кіно. У 2022 годзе «Кода» прынесла Apple «Оскар» за найлепшы фільм, а летам гоначная драма «F1» з Брэдам Пітам сабрала касу ў сусветным пракаце.

Apple даказала, што ўмее спалучаць тэхналагічнасць з творчымі рызыкамі, і сёння яе стрымінг успрымаецца як адна з галоўных пляцовак Галівуда.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках