7 снежня 2025, Нядзеля, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы беларускі гандбаліст вярнуўся ў спорт

1
Вядомы беларускі гандбаліст вярнуўся ў спорт

Максім Няхайчык завяршыў кар'еру ў 2010 годзе.

Вядомы ў мінулым гандбаліст Максім Няхайчык увайшоў у заяўку клуба «Аматары» на новы сезон чэмпіянату Беларусі ў другім дывізіёне.

Ён будзе сумяшчаць ролі другога трэнера і палявога гульца.

Пра гэта спартсмен расказаў у інтэрв'ю BetNews.

Няхайчык вядомы як лінейны і цэнтральны абаронца, шматразовы чэмпіён краіны ў складзе СКА і БГК, былы гулец нацыянальнай зборнай (107 матчаў, 10-е месца па гэтым паказчыку).

Таксама 51-гадовы гулец стаў пераможцам першага чэмпіянату Еўропы па пляжным гандболе ў 2000 годзе.

Адзначым, што слаўны спартсмен пачынаў сваю кар'еру ў 1993 годзе і выступаў да завяршэння сезону-2009/10.

Па словах Няхайчыка, у «Аматары» ён трапіў дзякуючы сыну Жэне, які трэніруецца ў Андрэя Тарана.

Летам мінулага года трэнер прапанаваў яму паспрабаваць згуляць за каманду. Спачатку ідэя падалася несур'ёзнай, бо да таго моманту ён не абуваў красовак больш за дзесяць гадоў.

Аднак пасля месяца роздумаў выйшаў на трэніроўку, паступова ўцягнуўся і цяпер гатовы дапамагчы клубу ўжо ў афіцыйных матчах.

Сам Няхайчык у інтэрв'ю назваў цікавую прычыну вяртання — жаданне пагуляць на адной пляцоўцы з сынамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках