7 снежня 2025, Нядзеля, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пляжная» зборная Беларусі не змагла перамагчы Італію

1
«Пляжная» зборная Беларусі не змагла перамагчы Італію

Нягледзячы на паразу, беларусы выйшлі ў плэй-оф Суперфіналу Еўралігі.

У італьянскім Віареджо завяршыўся групавы этап Суперфіналу Еўралігі па пляжным футболе.

У заключным матчы квартэта, што прайшоў 12 верасня, зборная Італіі атрымала мінімальную перамогу над Беларуссю – 1:0.

Адзіны мяч на 23-й хвіліне забіў галкіпер гаспадароў Леандро Казап'еры.

Абедзве каманды датэрмінова забяспечылі сабе выхад у паўфінал, аднак сустрэча вызначала ўладальніка першага месца ў групе.

Каб захаваць лідарства, беларусам было дастаткова згуляць унічыю, але італьянцам удалося вырваць перамогу.

Выніковае становішча ў групе:

1. Італія – 7 ачкоў

2. Беларусь – 6

3. Партугалія – 3

4. Францыя – 0

У паўфінале зборная Беларусі згуляе супраць Іспаніі. Сустрэча супраць пірэнейцаў адбудзецца 13 верасня.

У другім матчы ½ фіналу сустрэнуцца зборныя Украіны і Італіі.

У 2021-м зборная Беларусі заваявала срэбра Еўралігі, а ў 2023 і 2024 гадах падымалася на трэцюю прыступку п'едэстала.

Адборачны этап сезона-2025 наша каманда завяршыла на 3-й пазіцыі, набраўшы 15 ачкоў і прапусціўшы наперад Італію і Іспанію.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках