Беларускі баец з мянушкай «БелАЗ» паўторна перамог знакамітага расіяніна
6- 13.09.2025, 15:27
- 5,962
Пасля першай паразы расіянін дамагаўся права на рэванш.
Беларускі баец змешаных адзінаборстваў у паўторным паядынку перамог расійскую зорку Александра Шлеменко і стаў першым уладальнікам тытула ў сярэдняй вазе расійскага турніру Russian Cagefighting Championship.
27-гадовы Владислав Ковалев і 41-гадовы Александр Шлеменко ужо сустракаліся ў маі — тады беларус нечакана для многіх перамог знакамітага расіяніна, экс-чэмпіёна Bellator у сярэдняй вазе. Пасля паразы Шлеменко дамагаўся права на рэванш. У выніку бой адбыўся 12 верасня ў Чалябінску і нічога добрага расіяніну не прынёс: беларус перамог удушальным прыёмам у трэцім раўндзе і заваяваў чэмпіёнскі пояс.
Галоўная мэта Влада — удзел у знакамітай UFC.
«UFC — гэта вяршыня айсберга ў маім відзе спорту. І ў мяне ёсць мара — стаць чэмпіёнам UFC. Я веру, што мы прывезем чэмпіёнскі тытул рана ці позна да сябе ў краіну. Раней хейтары мне пісалі: «Ды не, куды? Які яму UFC? У яго не атрымаецца. У яго нічога няма. Ні базы, ні сілы, нічога». Прайшоў час, і людзі пішуць: «Не-не. Ён трапіць у UFC, так. Але чэмпіёнам там не будзе». Я цяпер вельмі блізкі да сваёй мары, літаральна ў любы момант магу трапіць у UFC. Проста цяпер у мяне ёсць незакрытыя пытанні ў Расіі па баях. Я іх закрываю — і адразу ж лечу ў Амерыку, каб прабівацца і выступаць», — распавядаў Влад «Белаз» ў адным з інтэрв'ю.