Лявону Вольскаму — 60 гадоў
3- 14.09.2025, 16:14
- 3,030
Культавы беларускі музыкант адзначае юбілей.
14 верасня 2025 года спаўняецца 60 гадоў Лявону Вольскаму — вядомаму беларускому музыканту, паэту, пісьменніку і мастаку.
У 1982 годзе Лявон Вольскі стаў адным з заснавальнікаў гурта «Мроя». У 1994 годзе, пасля некаторых змен у складзе, ініцыяваў пераўтварэнне «Мроі» ў гурт «N.R.M.» («Незалежная Рэспубліка Мроя»). Паралельна (у 1990—1998 гадах) выступаў як выканаўца на клавішных у гурце «Новае Неба». У 1997 годзе напісаў музыку і аранжыроўкі большасці кампазіцый для супольнага музычнага праекта «Народны альбом», удзельнічаў у падрыхтоўцы, запісе і паказе супольных музычных праектаў «Сьвяты вечар 2000» і «Я нарадзіўся тут» (2001).
У 2001 годзе Вольскі стаў ініцыятарам стварэння гурта «ZET», наступны этап кар’еры — «Крамбамбуля».
Сярод яго самых культавых песняў — «Тры чарапахі», «Партызанская», «Паветраны шар», «Я нарадзіўся тут», «Абсэнт», «Госці» і многія іншыя.
Сайт Charter97.org віншуе Лявона Вольскага з юбілеем і жадае яму шчасця, здароўя, сіл і натхнення.