24 снежня 2025, Серада, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гулец мінскага «Дынама» узначаліў спіс снайпераў і бамбардзіраў КХЛ

Гулец мінскага «Дынама» узначаліў спіс снайпераў і бамбардзіраў КХЛ
Алекс Лімож

Алекс Лімож магутна пачаў сезон.

27-гадовы амерыканец Алекс Лімож магутна пачаў сезон у складзе «зуброў», дэманструючы зайздросныя паказчыкі рэзультатыўнасці.

Па выніках чатырох матчаў у нападаючага, які толькі першы год выступае ў КХЛ, пяць закінутых шайбаў і дзве галявыя перадачы. Толькі Мікалаю Прахоркіну з «Авангарда» таксама ўдалося запісаць на свой рахунак пяць дакладных кідкоў. Дарэчы, менавіта яго буліт аказаўся пераможным у гульні супраць мінскага «Дынама».

А вось па колькасці бамбардзірскіх балаў, куды ўваходзяць галы і галявыя перадачы, у Алекса Ліможа няма роўных увогуле - 5+2. Ён у сярэднім набірае амаль два ачкі за гульню.

Наступную гульню «зубры» правядуць у гасцях у СКА (19 верасня).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках