Левандоўскі сабраў ідэальнага трэнера з якасцяў тых, з кім працаваў
- 15.09.2025, 22:45
- 3,194
Нападнік «Барселоны» назваў пяць прозвішчаў.
Нападнік «Барселоны» Роберт Левандоўскі распавёў, якім павінен быць ідэальны трэнер.
37-гадовы паляк абраў пэўныя якасці ў спецыялістаў, з якімі паспеў папрацаваць цягам кар'еры:
тактычныя навыкі – Хасэп Гвардыёла;
кіраванне складам – Ханс-Дзітэр Флік;
зносіны з камандай – Юрген Клоп;
праца ў важных матчах – Карла Анчэлоці;
стыль адзення – Юліян Нагельсман.