Карыстальнікі Spotify без падпіскі змогуць шукаць і прайграваць любыя трэкі
- 16.09.2025, 1:29
- 5,694
Абнаўленні даступныя ўсім карыстальнікам.
Абнаўленне Spotify: цяпер карыстальнікі платформы без падпіскі могуць шукаць і прайграваць любыя трэкі, а таксама адразу слухаць музыку, якой падзяліліся сябры. Пра гэта кампанія паведаміла на афіцыйным сайце.
Карыстальнікі могуць ствараць уласныя плэй-лісты і змяняць іх вокладкі. Можна дадаваць уласныя выявы, колеры і тэкставыя эфекты. Функцыя даступная ў 128 краінах.
З'явіўся плэй-ліст daylist, які прапануе трэкі ў залежнасці ад пары сутак або настрою. Праз Discover Weekly і Release Radar можна атрымліваць персаналізаваныя рэкамендацыі на падставе гісторыі праслухоўвання, уключаючы новыя рэлізы выканаўцаў, якіх слухае карыстальнік.
Цяпер у прыкладанні можна праглядаць тэксты песень падчас праслухоўвання і дзяліцца імі ў сацыяльных сетках, напрыклад, у Instagram або WhatsApp. Абнаўленні даступныя ўсім карыстальнікам бясплатнага сэрвісу па ўсім свеце і дазваляюць слухаць музыку і праглядаць кантэнт, які раней быў абмежаваны.