24 снежня 2025, Серада, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Індыя далучылася да вучэнняў РФ і Беларусі «Захад-2025»

14
The Times: Індыя далучылася да вучэнняў РФ і Беларусі «Захад-2025»

Краіна перайшла «чырвоную рысу».

Індыя далучылася да расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад-2025». Краіна накіравала сваіх вайскоўцаў.

Пра гэта паведамляе The Times.

У Міністэрстве абароны Індыі заявілі, што накіравалі на вучэнні 65 вайскоўцаў, уключаючы байцоў палка Кумаон, аднаго з найбольш паважаных падраздзяленняў арміі.

Іх размясцілі на палігоне Іудзіна, прыкладна за 40 міль на захад ад Ніжняга Ноўгарада (далёка ад межаў НАТА).

«(Хочам — рэд.) яшчэ больш умацаваць абароннае супрацоўніцтва і ўмацаваць таварыскія адносіны паміж Індыяй і Расіяй, тым самым умацаваўшы дух супрацоўніцтва і ўзаемнага даверу», — гаворыцца ў заяве.

Таксама ў Міністэрстве абароны дадалі, што вайскоўцы будуць удзельнічаць у «сумесных трэніроўках, тактычных вучэннях і адпрацоўцы спецыяльных навыкаў валодання зброяй» разам са сваімі расійскімі калегамі.

Раней, да поўнамаштабнай вайны ва Украіне, краіна ўжо брала ўдзел у папярэдніх вучэннях «Захад» і з таго часу наведала яшчэ некалькі расійскіх вайсковых вучэнняў.

Аднак, паводле слоў аналітыкаў, рашэнне краіны далучыцца да цяперашніх вайсковых вучэнняў у перыяд напружанасці паміж Расіяй і НАТА стала трывожным сігналам.

У цяперашніх вучэннях РФ і Беларусі ўдзельнічаюць каля 30 тысяч вайскоўцаў абедзвюх краін. Гэтыя вучэнні прадугледжваюць пускі балістычных ракет і імітацыйныя авіяўдары.

Усё гэта адбываецца на шырокай тэрыторыі — ад баз на ўсход ад Масквы і ў Арктыцы да Балтыйскага мора і заходняй мяжы Беларусі.

Яшчэ немалаважны момант, які датычыцца Індыі. The Times адзначае, што краіна накіравала свае войскі на вучэнні пад кіраўніцтвам Расіі, у межах якіх адпрацоўваюцца баявыя дзеянні з суседнімі краінамі НАТА, у той час як адносіны Індыі і ЗША працягваюць пагаршацца.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках