Пугачова ўдвая пераўзышла Пуціна
9- 16.09.2025, 7:59
- 22,226
Прапагандысты ў істэрыцы.
Інтэрв'ю Алы Пугачовай, апублікаванае на канале журналісткі Кацярыны Гардзеевай, за пяць дзён сабрала больш за 16 мільёнаў праглядаў на YouTube, піша «Диалог.UA».
Гэты вынік стаў рэкордным для праекта «Скажи Гордеевой», нягледзячы на тое, што расійскія ўлады ўжо год фактычна блакуюць працу відэахостынгу ў краіне.
Відэа доўжыцца больш за тры з паловай гадзіны і выклікала буру абмеркаванняў у сацсетках, асабліва сярод рускамоўнай аўдыторыі па ўсім свеце.
Пад ролікам пакінута больш за 135 тысяч каментарыяў, і іх колькасць працягвае расці — гэта таксама рэкордныя па мерках Гардзеевай паказчыкі.
Да выхаду размовы з Пугачовай самым папулярным інтэрв'ю на канале Гардзеевай заставалася гутарка з Артурам Смалянінавым, якая за тры гады набрала 9,3 мільёна праглядаў.
Новы рэкорд паказаў, наколькі моцную цікавасць выклікае Пугачова, нягледзячы на ціск і спробы дыскрэдытацыі ў РФ.
Для параўнання, інтэрв'ю Уладзіміра Пуціна амерыканскаму тэлевядоўцу Такеру Карлсану, якое актыўна рэкламавалася ў расійскіх дзяржаўных медыя, змагло набраць толькі каля 7,4 мільёна праглядаў.
Інтэрв'ю Пуціна Т. Карлсану — 7,4 млн праглядаў на YouTube.
Інтэрв'ю Пугачовай: 16 млн за 5 дзён 😎 pic.twitter.com/ncNQod1ayd
— FΛCꓘ THƎ WAЯ ☮️🖕 (@Lndcalling) September 15, 2025
Тым больш што рэакцыя пракрамлёўскіх медыя і інтэрнэт-ботаў аказалася прадказальнай: у расійскіх СМІ з'явіліся дзясяткі загалоўкаў з насмешкамі і абразамі на адрас спявачкі.
Крамлёўскія прапагандысты б'юцца ў істэрыцы пасля інтэрв'ю Алы Пугачовай
Тым часам выпуск, які доўжыцца амаль чатыры гадзіны, набраў ужо больш за 14 мільёнаў праглядаў. https://t.co/moqkNF0BbW pic.twitter.com/fhvwogQruI
— Пан Пачкоўскі (@Q0MT6pFmbVqynsM) September 14, 2025
Аднак гэтыя атакі толькі ўзмацнілі цікавасць да інтэрв'ю, а ў каментарыях насамрэч велізарная колькасць пазітыву ў дачыненні да Алы Барысаўны.