Беспілотнікі атакавалі расійскія Саратаў і Энгельс
5- 16.09.2025, 8:49
- 16,732
Пашкоджаная прамысловая інфраструктура.
У ноч на аўторак, 16 верасня, беспілотнікі атакавалі расійскія Саратаў і Энгельс, былі чутныя выбухі. Беспілотнікі паразілі прамысловую інфраструктуру, у выніку чаго ўзнік пажар.
Пра гэта паведаміў кіраўнік «Цэнтра вывучэння акупацыі» Пятро Андрушчанка у сваім Telegram. Паводле яго слоў, атака на Саратаў працягвалася з трох гадзін ночы да пяці раніцы.
Падрабязнасці
У аэрапорце «Гагарын», дзеля забеспячэння бяспекі палётаў, уводзілі план «Ковер».
«Над горадам адбылося некалькі выбухаў, ёсць наступствы на зямлі ў некалькіх лакацыях. Паводле сігналаў пра пажары, была пашкоджаная прамысловая інфраструктура. Афіцыйны Саратаў не каментуе. Пачакайма, чым яны «ўсё збілі»,» — гаворыцца ў паведамленні.

Пра пажар паведамлялі і мясцовыя жыхары ў расійскіх пабліках. Паводле іх інфармацыі, гарэла трава за межамі горада.
Паводле паведамлення Расавіяцыі, раніцай абмежаванні ў аэрапорце Саратава былі знятыя.



