24 снежня 2025, Серада, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы заклікаў НАТА зрабіць усё, каб быць гатовым да вайны

5
Прэзідэнт Польшчы заклікаў НАТА зрабіць усё, каб быць гатовым да вайны

Бо толькі гэта дасць нам мір.

Прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі заклікаў НАТА зрабіць усё, каб «быць гатовым да вайны».

«Мы павінны зрабіць усё, каб быць гатовымі да вайны. Бо толькі гэта дасць нам мір», — сказаў ён у інтэрв'ю нямецкаму таблоіду Bild.

Навроцкі адзначыў, што не мае ніякіх сумневаў, што атака расійскіх дронаў на Польшчу 10 верасня «кіравалася непасрэдна з Масквы».

У той жа час прэзідэнт Польшчы мяркуе, што «такіх атак на тэрыторыю НАТА больш не будзе». Ён таксама лічыць, што Альянс «будзе лепш падрыхтаваны».

Навроцкі падтрымлівае патрабаванне прэзідэнта ЗША Данальда Трампа аб тым, каб усе краіны НАТА спынілі імпарт расійскай нафты.

«Усе краіны, якія імкнуцца да міру і свабоды, павінны адмовіцца ад субсідзіравання Расійскай Федэрацыі. Бізнес з Расіяй толькі заахвочвае Маскву. І тады можа адбыцца тое, што адбылося ва Украіне», — патлумачыў польскі прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што толькі санкцыі і Трамп могуць аказваць ціск на расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

«Ён (Трамп — рэд.) — адзіны лідар свабоднага свету, які можа весці такія перамовы. Еўропа павінна падтрымаць яго ў гэтых намаганнях», — дадаў Навроцкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках