У ЗША шукаюць пераможцаў, якія на дваіх выйгралі амаль $2 мільярды
2- 16.09.2025, 10:43
- 3,232
Гэта другі найбуйнейшы латарэйны джэкпот у гісторыі краіны.
У ЗША арганізатары латарэі Powerball шукаюць пераможцаў розыгрышу, якія на дваіх выйгралі 1,8 мільярда долараў.
Пра гэта 8 верасня паведаміла USA Today. Розыгрыш адбыўся 6 верасня, аднак да сёння пераможцы яшчэ не адгукнуліся. Як адзначаюць СМІ, гэты выпадак стаў 13-м у гісторыі ЗША, калі джэкпот перавысіў адзнаку ў $1 млрд.
Вядома, што пераможцы набылі білеты ў Місуры і Тэхасе. «Віншуем нашых новых пераможцаў джэкпота Powerball, а таксама Латарэю Місуры і Латарэю Тэхаса з продажам выйгрышных білетаў», — гаворыцца ў заяве кіраўніка групы Powerball Product Group і генеральнага дырэктара Латарэі Айовы Мэта Строуна.