24 снежня 2025, Серада, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры перавагі для НАТА

2
Тры перавагі для НАТА

Негалосна рашэнне магло быць ужо прынята.

У Польшчы збіраюць даволі шмат НАТАўскіх знішчальнікаў. Думаю, гэта «ж-ж-ж» не проста так: хутка яны ўсё ж пачнуць збіваць расійскія дроны і ракеты над Украінай. Спачатку — здалёку, не залятаючы ў паветраную прастору Украіны, а потым час ад часу будуць і туды залятаць.

Для НАТАўцаў тут тры перавагі: абараніць сябе (і Украіну), натрэніраваць сваіх пілотаў і без пакарання ўтэрці нос Путіну.

У Крамлі такую пагрозу ўспрымаюць вельмі балюча: Мядзведзеў 15 верасня пагражаў, што, збіваючы дроны, НАТА пачне «вайну супраць Расіі». Але факт у тым, што пасля запуску дронаў і ракет у РФ няма ніякай магчымасці адсачыць іх далейшы лёс. У Маскве ніколі не даведаюцца, хто, што і чым збіў, і тым больш — не дакажуць, што авіяцыя НАТА ім насаліла. Гэта тэхнічна немагчыма.

Ну, а палякі і іншыя НАТАўцы ў падобнай сітуацыі заўсёды могуць заявіць: «Нас там няма, мы ні пры чым. Гэта ўкраінцы самі ўсё збіваюць, а мы толькі назіраем і патрулюем».

Міністр замежных спраў Польшчы Радослав Сікорскі ясна даў зразумець, што такі варыянт разглядаецца. Думаю, негалосна адпаведнае рашэнне ўжо прынята, бо зусім не рэагаваць на запуск расійскіх дронаў у польскае неба было б чыстым самагубствам для НАТА.

Іван Яковіна, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках