24 снежня 2025, Серада, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі праўду даведаемся, краіна жахнецца»

7
«Калі праўду даведаемся, краіна жахнецца»

Расіянін на могілках здзівіўся колькасці магіл ліквідаваных ва Украіне.

Жыхар гарадка Мыскі ў Кемераўскай вобласці РФ апублікаваў у сеціве відэа, знятае ім на адных з гарадскіх могілак — на кадрах мноства магіл расійскіх акупантаў, якія пайшлі на вайну супраць Украіны і вярнуліся дадому ў трунах.

На кадры звярнуў увагу Telegram-канал «Крымскі вецер».

«Расіянін разбурыў прапагандысцкі міф пра «страт няма», — гаворыцца ў каментары да апублікаванага відэа.

У пабліку таксама падкрэслілі, што пакуль на расійскім ТБ працягваюць хлусіць, што «страт няма» падчас так званай «спецыяльнай ваеннай аперацыі» («СВА») і «ўсё ідзе па плане», могілкі ў рэгіёнах РФ працягваюць імкліва пашырацца.

Аўтар відэа, блукаючы сярод магіл, не хавае свайго здзіўлення з-за іх колькасці і дат нараджэння на таблічках.

«Паглядзіце, што тут робіцца», — кажа мужчынскі голас за кадрам, паказваючы свежыя магілы «хлопцаў».

Убачыўшы на адной з магіл таблічку, аўтар відэа ўскліквае: «Уладзімір Папоў. Мой аднагодак! Васемдзясятага года».

На яшчэ некаторых магілах было пазначана, што ліквідаваныя расійскія акупанты былі 1993, 1994, 2005 гадоў нараджэння.

Паказваючы маштабы могілак, аўтар відэа таксама ўдакладніў, што яны размешчаны ў гарадку з насельніцтвам у 40 тысяч.

«І гэта яшчэ не адзіныя могілкі», — дадаў ён.

Жыхар Мыскі таксама выказаў перакананне, што колькасць воінаў, ліквідаваных ва Украіне падчас развязанай Расіяй вайны, будзе велізарная.

«Вунь паглядзіце, там далей таксама сцягі вісяць. Ну, увогуле, шмат. Загінулых, хлопцы, будзе цьма. Калі мы даведаемся ўсю праўду пра іх колькасць, уся краіна жахнецца», — заключыў аўтар відэа.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках