Чарговая ганьба Мінабароны РФ
7- 16.09.2025, 19:09
- 36,436
Што адбылося на вучэннях «Захад‑2025».
У межах вучэнняў «Захад‑2025» акупанты выцягнулі на бераг баявы модуль «Беражок» і паспрабавалі з яго абстраляць амаль нерухомую мэту.
Падчас стральбы з 30‑мм гарматы 2А42 мэта ні разу не была паражана, хаця, паўтаруся, яна фактычна стаяла, а яе несла па плыні. У сваю чаргу, звяртала на сябе ўвагу вібрацыя ствала 2А42 пры стральбе чаргой.
У выніку, каб далей не ганьбіцца, па лодцы быў ажыццёўлены пуск з ПТРК «Корнет», чым мэта і была знішчаная.
Гэта чарговая ганьба, якая дэманструе дэфектнасць 2А42 і БМ «Беражок».
Дасюль памятаецца паказуха ад Мінабароны РФ з БТР‑82А на палігоне, у цяплічных умовах, калі 2А42 шмаліла куды заўгодна, толькі не па мішэні.
На верталётах жа, Ка‑52 і Мі‑28Н — гэта наогул найменш папулярны сродак вядзення агню. Напрыклад, паляўнічыя на ўкраінскія дроны Ка‑52 абсталёўваюцца камплектамі ракет «паветра‑паветра» 9М342 «Ігла‑С», бо штатная 2А42 не трапляе па рухомых мэтах на хуткасці больш за 100 км/г.
У верасні 2023 года расіяне апублікавалі відэа, на якім Мі‑28Н доўгі час не мог трапіць з 30‑мм 2А42 па ўкраінскім БПЛА UJ‑22 Airborne, крэйсерская хуткасць якога — 120 км/г.
Што тут скажаш? У маёй калекцыі ўжо ёсць ганебныя стральбы 2А42 з БТР‑82А па стацыянарнай наземнай мішэні. Ёсць ганьбішча пры стральбе Мі‑28Н па рухомым дроне. Цяпер дадаўся крынж вядзення стральбаў у цяплічных умовах па амаль стаялай надводнай мэце.
Не мае аналагаў у свеце 2А42!
Аляксандр Каваленка, «Тэлеграм»