Сенатар Грэм папярэдзіў Орбана і Фіцо
- 16.09.2025, 14:30
- 5,434
Для Венгрыі і Славакіі будуць наступствы, калі яны працягнуць купляць расійскую нафту.
Грэм прыгразіў Венгрыі і Славакіі за набыццё нафты ў РФ
Сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм заявіў, што Венгрыя і Славакія могуць сутыкнуцца з наступствамі, калі не перастануць купляць расійскую нафту.
Пра гэта ён паведаміў у сацсетцы X.
Паводле яго слоў, Дональд Трамп мае рацыю, калі патрабуе, каб Еўропа спыніла купляць расійскую нафту.
«Добрая навіна ў тым, што Еўропа істотна скараціла свае закупы расійскай нафты і газу.
Калі справа даходзіць да куплі расійскай нафты, дык цяпер амаль усё залежыць ад Венгрыі і Славакіі. Спадзяюся і чакаю, што яны хутка возьмуцца за гэта, каб дапамагчы нам пакласці канец гэтаму кровапраліццю. Калі не, то наступствы мусяць быць і будуць», — падсумаваў ён.
Раней Дональд Трамп заявіў, што гатовы ўвесці сур'ёзныя санкцыі супраць Расіі, калі ўсе краіны НАТА перастануць купляць у яе нафту.