У Беларусі хочуць прызываць у армію яшчэ адну катэгорыю грамадзян
28- 16.09.2025, 21:09
- 43,616
Закон ужо накіраваны на разгляд.
У Беларусі плануюць прызываць у армію ухілістаў з «крыміналкай». Такі законапраект разглядаюць так званыя дэпутаты. У прыватнасці, рыхтуюцца змяненні і дапаўненні ў закон Беларусі аб ваенным абавязку і ваеннай службе.
Змяненні і дапаўненні датычацца магчымасці прызываць на ваенную службу грамадзян, якія ўхіліліся ад прызыву і ў дачыненні да якіх распачатая крымінальная справа, або ідзе судовае разбіральніцтва.
— Будзе замацаваная магчымасць прызываць грамадзян на ваенную службу, якія ўхіліліся ад мерапрыемстваў прызыву і ў дачыненні да якіх распачатая крымінальная справа, або ідзе судовае разбіральніцтва, — пракаментаваў так званы дэпутат Юрый Марэцкі.