24 снежня 2025, Серада, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заявіў, што на вучэннях «Захад-2025» адпрацоўвалі «атамныя баягалоўкі»

26
Лукашэнка заявіў, што на вучэннях «Захад-2025» адпрацоўвалі «атамныя баягалоўкі»

Узурпатар казаў пра гэта з келіхам шампанскага ў руцэ.

Беларусь, якая сумесна з РФ праводзіць на сваёй тэрыторыі ваенныя вучэнні «Захад-2025», адпрацавала «атамныя баягалоўкі». Пра гэта 16 верасня на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Вучэнні, якія сёння праходзяць на тэрыторыі Беларусі, — планавыя. Беларуска-расійскія вучэнні. І мы адпрацоўваем там усё. Яны таксама гэта ведаюць, мы гэтага не хаваем. Пачынаючы ад стральбы з звычайнай стралковай зброі да атамных баягалоўак. Зноў жа, мы павінны ўмець гэта ўсё рабіць. Інакш, навошта яно на тэрыторыі Беларусі. Але ні ў якім разе не збіраемся гэтым самым камусьці пагражаць», — запэўніў Лукашэнка з трыбуны з келіхам шампанскага ў руцэ.

Ён дадаў, што калі камусьці «трэба апраўдаць свае дзеянні — звар’яцелым, якія тут па суседстве жывуць», то «гэта іх праблемы».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках