5 снежня 2025, Пятніца, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эпічны герой

9
Эпічны герой

Мікола Статкевіч проста пайшоў дадому.

Тое, што зрабіў Мікола Статкевіч, не пад сілу нікому з лідэраў ці актывістаў апазіцыі апошніх 35 год.

Ёсць адважныя людзі, ёсць сумленныя, ёсць нацыяналісты, ёсць байцы, але няма ніводнага эпічнага героя, які на стагоддзі забяспечыў і сваё, і наша месца ў паданьнях аб бітвах багоў з бесамі.

Трэба хоць крыху ўяўляць сабе тое пекла, у якое вярнуўся Мікола дзеля нас, грэбуючы той сытай і спакойнай свабодай, якая была на адлегласці выцягнутай рукі. Зрабі крок у іншы бок, і ты патрапіш у камфорт, якога так прагне змучанае цела.

А ён пайшоў дадому, проста дадому.

І гэты шлях дадому нашмат мацнейшы за пафасныя Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына.

Я іду дадому - сказаў нам Мікола. У маю хату і ў вашу хату.

Хочаце - патрабуйце маёй свабоды, не хочаце - маўчыце, але гэта вас будзе забіваць. Ваша маўчанне.

Цяпер я - ваша выпрабаванне на любоў да Радзімы, да дома.

Хаця я нічога і не патрабую. Вы ўсе дарослыя людзі, самі вырашайце.

А я проста падыхаў на нейтралцы паветрам надзеі і пайшоў да сябе.

У Беларусь.

Андрэй Саннікаў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках