24 снежня 2025, Серада, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У ўладаў Беларусі забіраюць «джокера» ў адносінах з Кітаем»

5
«У ўладаў Беларусі забіраюць «джокера» ў адносінах з Кітаем»

Рэжым Лукашэнкі будзе вымушаны пайсці на саступкі.

Польшча абвясціла, што не адкрые мяжу з Беларуссю аўтаматычна пасля заканчэння вучэнняў «Захад-2025». Прапагандысты яшчэ раней заявілі, маўляў, ад закрыцця значна пацерпіць польская эканоміка. А што наконт беларускай?

На гэтае пытанне ў эфіры «Звычайнай раніцы» адказаў эканаміст, старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук.

— Увогуле, значна складаней і нашмат больш востра стаіць пытанне — як Кітай адрэагуе на гэтую сітуацыю. Па сутнасці, улады робяць такую аферту Кітаю: станьце нашым пратэктарам, нашым абаронцам, у тым ліку ад Расіі. Да 2020 года на пытанне «навішто» яны маглі адказваць: бо ў нас унікальнае геаграфічнае становішча, мы зручны лагістычны хаб, мы сябры ЕАЭС, і праз нас вы можаце ажыццяўляць транзіт тавараў у Еўропу.

Але пасля 2020-га і тым больш пасля 2022-га такі варыянт адказу ўжо не трымаўся.

І што намацалі — ветку ў межах новага «Шаўковага шляху». Для Кітая яна даволі важная: на піку праз гэтую чыгункавую ветку ішло да 4%, цяпер, паводле маіх ацэнак, каля 2,5% усяго кітайскага экспарту ў Еўропу.

Здаецца, небагата, але ўявіце сабе аб’ёмы экспарту. Да таго ж гэта стратэгічная рэч: калі ўзнікаюць нейкія праблемы з марскімі перавозкамі, нешта тэрміновае можна перакінуць на чыгунку.

Закрыццём мяжы ў Кітая забіраюць гэтую опцыю — а ў ўладаў Беларусі забіраюць «джокера» ў адносінах з Кітаем, на якім цяпер моцна завязаная беларуская стратэгія развіцця эканомікі. Таму, мяркую, ад факта закрыцця мяжы вельмі моцна «трасце» і тых, і іншых.

У польскага боку ёсць канкрэтныя патрабаванні: што яны хочуць атрымаць за адкрыццё мяжы. І цалкам верагодна, што праз Кітай гэты пакет будзе данесены да Беларусі — а рэжым, хай і не наўпрост, прызнаючы ціск, а пад нейкай благавіднай рыторыкай, пачне выконваць гэтыя патрабаванні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках